БАРА́НАВІЦКІ ВЫШЭ́ЙШЫ ПЕДАГАГІ́ЧНЫ КАЛЕ́ДЖ Засн. ў 1982 у г. Баранавічы як пед. вучылішча, якое ў 1994 пераўтворана ў пед. каледж, а ў 1997 атрымала статус ВНУ. У 2003/04 навуч. г. ф-ты: пач. адукацыі; замежных моў, тэхналогіі і дашкольнай адукацыі. На базе агульнай сярэдняй адукацыі рыхтуе пед. работнікаў па спецыяльнасцях: замежная мова (англ.), бел. мова і л-ра; замежная мова (англ.), тэхналогія (абслуговая праца); замежная мова (ням.), бел. мова і л-ра; тэхналогія (абслуговая праца); сац. педагогіка; практычная псіхалогія і тэхналогія (абслуговая праца); дашкольная адукацыя і замежная мова (англ.); дашкольная адукацыя, практычная псіхалогія; англ. мова, ням. мова. На базе сярэдняй спец. адукацыі вядзецца падрыхтоўка па спецыяльнасцях: пач. адукацыя і сац. педагогіка; тэхналогія (абслуговая праца) і сац. педагогіка, 7 прадметных кафедраў, больш за 200 выкладчыкаў, у т. л. 10 д-роў і 25 канд. навук, н.-д. лабараторыя па праблеме папераджальнай адаптацыі студэнтаў да пед. дзейнасці, прадметныя кабінеты і лабараторыі, б-ка, спадарожнікавае тэлебачанне. Навучаецца каля 2 тыс. студэнтаў.
Праводзяцца комплексныя навук. даследаванні па праблемах педагогікі, псіхалогіі, методыкі выкладання асобных дысцыплін, філалогіі, лінгвістыкі, філасофіі, біялогіі, тэхналогіі машыннай апрацоўкі і перапрацоўкі матэрыялаў. Выпускаюцца навук.-метадычныя зб-кі «Актуальныя праблемы прафарыентацыі і прафадаптацыі», «Актуальныя праблемы германістыкі і прафесійна-педагагічнай іншамоўнай адукацыі». Выдадзены працы «Фарміраванне прафесіяналізму ў навучэнцаў педагагічнага каледжа» П.П.Шоцкага (1999), «Фарміраванне прафесіяналізму настаўніка: праблемы, пошукі вырашэння на мяжы стагоддзяў» (ч. 1—2, 2000), «Папераджальная адаптацыя студэнтаў да педагагічнай дзейнасці (крызісы, спосабы папярэджвання і змякчэння» Л.Ф.Мірзаянавай (2003) і інш. З дня заснавання пед. каледж узначальвае П.П.Шоцкі (гл. Дадатак).
Літ.:
Развитие учебного заведения: проблемы, варианты решения: Юбилейный сб. науч. статей, посв. 20-летию Барановичского гос. высшего пед. колледжа. Ч. 1. Барановичи, 2002.
Л.Ф.Мірзаянава.
т. 18, кн. 1, с. 343
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)